Аб гэтым этым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
За студзень—кастрычнік 2015 года РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" сумесна з філіялам УП "Аэрапорт Мінск-1" было абслужана 2.379.269 пасажыраў, што на 5,3% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
Усяго за 10 месяцаў па прадпрыемствах у цэлым выкананы 17.063 самалётавылеты, апрацавана 12.753,7 тон грузу і пошты.
За кастрычнік Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з філіялам "Аэрапорт Мінск-1" абслужыў 211.684 пасажыраў.
У кастрычніку супрацоўнікі аэрапорта і філіяла адправілі 1.692 рэйсы, з іх 1.421 — рэгулярны і 271 — чартэрны.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2015
Мінск, 21 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/713/33336
Текущая дата: 06.11.2024