Белорусский портал в Казахстане

Перадкалядны вечар у доме 19 стагоддзя можна наведаць у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі



Аб гэтым паведамілі ў дырэкцыі музея.

У музеі 21 лістапада адкрыецца выстава, прысвечаная эпосе мадэрнізму з прыватнага ўкраінскага Музея гісторыі моды Марыны Івановай.

Калекцыя «Мадэрнізм — эпоха жаноцкасці» прысвечана жанчыне і ўсяму, што яе акружае, так як менавіта да жаночых вобразаў звярталіся ўсе мастакі 2-й паловы 19 — пачатку 20 стагоддзя.

Экспанаты калекцыянер збірала на працягу 30 гадоў. У Гродне можна будзе ўбачыць унікальную вопратку і аксэсуары, у якія прыбіраліся модныя дамы, у тым ліку сумачкі, вееры, ўпрыгажэнні, а таксама дзіцячую вопратку, цацкі 1890-1920 гадоў. Уборы ўразяць сваёй вытанчанасцю і багаццем, уласцівымі той эпосе. Вячэрнія сукенкі таго перыяду былі багата ўпрыгожаны аксамітам, вышыўкай, мехам або пер’ем страуса. Заможныя дамы пераапраналіся па пяць-шэсць разоў на дзень, падбіраючы да нарадаў адпаведныя капялюшыкі, пальчаткі, упрыгажэнні, вееры і іншыя аксэсуары.

У калекцыі пераважна адзенне ўкраінскіх модніц. Калекцыянер распавяла журналістам, што, напрыклад, кіяўлянка сваімі нарадамі часам руйнавалі мужоў, бо сукенкі ў эпоху мадэрна каштавалі вельмі дорага. Калі, да прыкладу, карову можна было купіць за 5 рублёў, то сукенка магла каштаваць 500 рублёў або 1000.

Як паведамілі ў музеі, шляхам аб’яднання прыватных экспанатаў з тымі, што захоўваюцца ў музейных фондах, аформлена выстава «У чаканні цуду» ў малой зале. У ім атрымалася стварыць атмасферу перадкаляднага вечара ў доме 19 стагоддзя. Пад елкай схаваныя падарункі, якія будуць разглядаць дамы і дзеці, ёлачныя цацкі і ўсе прадметы інтэр’еру ўяўляюць той перыяд часу.

Абедзве экспазіцыі будуць адкрыты для наведвальнікаў музея гісторыі рэлігіі да лютага.

Звязда, 21 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/713/33343
Текущая дата: 06.11.2024