У Слонімскім цэнтры культуры ў пятніцу, 5 лютага, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю года культуры ў Беларусі.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел найлепшыя мастацкія калектывы Слонімшчыны, якія шмат разоў станавіліся пераможцамі розных конкурсаў і фестываляў.
Свята адкрыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі. У сваім святочным прывітанні кіраўнік раёна распавёў аб культурных мерапрыемствах, якія павінны сёлета адбыцца на слонімскай зямлі. У прыватнасці, Алег Таргонскі нагадаў, што сёлета намаганнямі ўсіх слонімцаў і кіраўніцтва раёна павінен быць адкрыты помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).
Нагадаем, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва.
Леў Сапега добраўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.
Леў Сапега добраўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.
Наша Ніва, 5 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/713/34163
Текущая дата: 25.12.2024