Аб гэтым паведаміў 12 лістапада першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.
"Што датычыцца картак, то дэкрэтам нумар 7 прадугледжана норма, што пад падаткаабкладанне падпадаюць толькі тыя ўклады, стаўка па якіх перавышае стаўку да запатрабавання. Сёння Нацбанк давядзе банкам рэкамендацыі па арыенцірах па працэнтнай стаўцы да запатрабавання. Гэтыя стаўкі складуць прыкладна 3 працэнты па беларускіх рублях і 0,2 працэнта па замежнай валюце.
Фактычна зарплатныя праекты, дзе стаўка да запатрабавання вельмі нізкая, не маюць ашчаднага характару, не падпадаюць пад падаткаабкладанне. Калі ж прырода ўкладу прадугледжвае выкананне функцый зберажэння, то ў гэтым выпадку яны падпадаюць пад падаткаабкладанне", - растлумачыў Тарас Надольны.
У Беларусі з 12 лістапада 2015 года змяняецца класіфікацыя банкаўскіх укладаў (дэпазітаў). Дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу будуць падзяляцца на безадзыўныя і адзыўныя.
Пры заключэнні адзыўнога дагавора будзе прадугледжвацца магчымасць датэрміновага вяртання ўкладу па ініцыятыве ўкладчыка. З 1 красавіка 2016 года вызваленню ад падаходнага падатку з фізічных асоб не будуць падлягаць працэнтныя даходы, атрыманыя пры фактычным размяшчэнні грашовых сродкаў на бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках і ва ўкладах (дэпазітах) на тэрмін меншы за 1 год - у беларускіх рублях, і меншы за 2 гады - у замежнай валюце.
Пры гэтым падаходны падатак будзе спаганяцца толькі з працэнтных даходаў, а не з усёй сумы ўкладу, і толькі ў тым выпадку, калі працэнтная стаўка, па якой атрыманы гэты даход, перавышае памер дзеючай у банку працэнтнай стаўкі па ўкладзе да запатрабавання. Дакумент не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўжо дзеючыя дэпазіты.
12 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/716/33276
Текущая дата: 06.11.2024