Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
"Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, але паводле папярэдняй, неафіцыйнай інфармацыі, магчымая дата інаўгурацыі — 6 лістапада", — сказаў Лазавік. Ён таксама выказаў меркаванне, што цырымонія пройдзе ў Палацы Незалежнасці.
Пятыя выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 11 кастрычніка.
Паводле даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў склала 87,2%. У падтрымку Аляксандра Лукашэнкі свае галасы аддалі 5 млн. 102 тыс. 478 выбаршчыкаў (83,5%).
Паводле даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў склала 87,2%. У падтрымку Аляксандра Лукашэнкі свае галасы аддалі 5 млн. 102 тыс. 478 выбаршчыкаў (83,5%).
Папярэднія прэзідэнцкія выбары прайшлі 19 снежня 2010 года, інаўгурацыя Лукашэнкі — 21 студзеня 2011-га ў Палацы Рэспублікі. На цырымоніі, паводле даных МЗС, прысутнічалі 32 кіраўнікі замежных дыпламатычных устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Паслы краін Еўрасаюза і кіраўнік пасольства ЗША інаўгурацыю праігнаравалі ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Уступаючы на пасаду, прэзідэнт гаворыць наступную клятву: "Уступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся аддана служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/717/33092
Текущая дата: 06.11.2024