Аб гэтым заявіў 30 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да канца года гэты дакумент павінен быць разгледжаны на пасяджэнні Савета бяспекі. Акрамя таго, да канца года запланаваны разгляд новага Плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў на Вышэйшым дзяржсавеце.
"Да яго трэба падысці ўважліва, рэальна ўзважыўшы нашы магчымасці", - падкрэсліў Прэзідэнт. "Не варта забываць, што мы забяспечваем не толькі свой суверэнітэт, але і цесна ўзаемадзейнічаем, асабліва ў фармаце Саюзнай дзяржавы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Наяўнасць саюзнікаў і дружалюбных краін-партнёраў для нас з`яўляецца важным фактарам забеспячэння ваеннай бяспекі. Менавіта таму Беларусь разглядае свой удзел у такіх міждзяржаўных структурах як дзейсны фактар стрымлівання ў ваеннай сферы. Аднак работа механізма калектыўнай абароны павінна выбудоўвацца з улікам нашых нацыянальных інтарэсаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
30 кастрычніка 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/717/33093
Текущая дата: 06.11.2024