Вечарам 30 кастрычніка з-за непраўдзівага паведамлення аб закладзенай выбуховай прыладзе ў Віцебску эвакуіравалі пасажыраў і абслуговы персанал з будынкаў аўтавакзала, чыгуначнага вакзала і прыгарадных кас.
Паводле слоў людзей, якія працавалі на чыгуначным вакзале, міліцыя пачала эвакуацыю каля 18:40, паведаміўшы, што атрыманы сігнал аб магчымым мініраванні. Прывакзальная плошча ў гэты час была перакрытая ДАІ, сюды прыбылі міліцэйскія і пажарныя аўтамабілі. А таксама машына хуткай дапамогі. З-за гэтага на некаторы час былі перапыненыя зносіны гарадскога транспарту, чые маршруты праходзяць побач з вакзаламі.
Праверка доўжылася больш за паўтары гадзіны, пасля гэтага людзям дазволілі вярнуцца ў памяшканні вакзалаў, а плошчу адкрылі для руху аўтатранспарту. У той жа час у будынках заставалася вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі, а на ўваходзе ў аўтавакзал яны праводзілі надгляд буйнагабарытнага багажу пасажыраў.
БелаПАН, 31 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/717/33116
Текущая дата: 06.11.2024