Белорусский портал в Казахстане

У МУС Беларусі ініцыяваны праверкі па 16 матэрыялах у дачыненні да беларускіх грамадзян, якія падазраюцца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях ва Украіне



Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Канстанцін Шалькевіч.

Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыяваны праверкі па 16 матэрыялах у дачыненні да беларускіх грамадзян, якія падазраюцца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. 

Паводле яго слоў, цяпер МУС сумесна з Генеральнай пракуратурай, Следчым камітэтам і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз вядзецца работа па дачы юрыдычнай ацэнкі дзеянням фігурантаў.

Ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да гэтай катэгорыі грамадзян пакуль не распачата.

Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы запатрабаваў ад сілавікоў "імгненна разабрацца" з тымі беларусамі, якія ўдзельнічаюць у канфлікце ва Украіне з абодвух бакоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/717/33861
Текущая дата: 26.12.2024