Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі завяршылі ўборку бульбы



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі завяршылася ўборка бульбы, "Да гэтага часу ў Беларусі ўбрана 99,5 працэнта плошчаў, што адводзіліся пад бульбу.

Па сутнасці, масавая ўборка бульбы ў краіне завершана, 0,5 працэнта - гэта лічба, якая не акажа істотнага ўплыву на канчатковы вынік", - растлумачылі спецыялісты.

Усяго ў сельгасарганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках (СФГ) накапана 1 млн 177 тыс. т бульбы. Трэць ураджаю (397,4 тыс. т) сабралі ў Мінскай вобласці.

Сярэдняя ўраджайнасць у сельгасарганізацыях склала 217,9 ц/га, у СФГ яна крыху вышэйшая - 221,6 ц/га. У Мінсельгасхарчы дадалі, што да 1 лістапада павінна завяршыцца ўборка цукровых буракоў.

Гэту культуру ўбралі на 76 працэнтах плошчаў, накапана 2 млн 365,1 тыс. т. Цукрыстасць буракоў перавышае мінулагоднюю - 16,85 працэнта супраць 16,48 працэнта ў 2014 годзе. Ураджайнасць буракоў у бягучым годзе складае 313,3 ц/га. Завяршаецца ўборка кукурузы на зерне (97,8 працэнта да плана).

23 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/718/33036
Текущая дата: 06.11.2024