Белорусский портал в Казахстане

У Мінску падпісана рамачная праграма ААН па тэхнічнай дапамозе Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады



Цырымонія падпісання адбылася ў доме-музеі "Лошыцкая сядзіба".

У Мінску ў прысутнасці Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падпісана рамачная праграма ААН па тэхнічнай дапамозе Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі і пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха. Праграма з`яўляецца другім па ліку дакументам, які вызначае сумесную стратэгію дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі.

Увага ў дакуменце засяроджана на чатырох найбольш важных для краіны галінах: устойлівае эканамічнае развіццё; інклюзіўнае, адказнае і падсправаздачнае кіраванне; захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на прынцыпах "зялёнай" эканомікі; устойлівае развіццё чалавечага капіталу з упорам на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную абарону.

23 кастрычніка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/718/33121
Текущая дата: 06.11.2024