Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны банк Беларусі 19 кастрычніка ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «Эўразійскі эканамічны саюз»



Як паведамляе Нацбанк, у цэнтры манэты ў крузе, аблямаваным геамэтрычным арнамэнтам, — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

На авэрсе па крузе зьмешчаны надпісы: уверсе — «Рэспубліка Беларусь», унізе — намінал «20 рублёў» (на срэбнай) і «1 рубель» (на медна-нікелевай) манэтах.

У полі вонкавага круга — стылізаваныя выявы людзей, птушак, коньнікаў, дамоў, якія сымбалізуюць дабрабыт і росквіт.

На рэвэрсе ў цэнтры — ромб, асаджаны геамэтрычным арнамэнтам, у полі якога знаходзяцца эмблема Эўразійскага эканамічнага саюзу і кругавы надпіс: «Эўразійскі эканамічны саюз». Вакол ромба — стылізаваная выява людзей, якія ўзяліся за рукі, дамоў і птушак, якая сымбалізуе агульны дом і яднаньне народаў.

Манэты адчаканены на Маскоўскім манэтным двары.

Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/719/32983
Текущая дата: 06.11.2024