Беларусі ва ўмовах санкцый неабходна развіваць сваю партовую інфраструктуру і гандлёвы флот, паведамляе намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Ермаловіч.
На думку Ермаловіча, Беларусі трэба звярнуць больш пільную ўвагу на лагістыку, таму што краіна ва ўмовах рэстрыкцый актыўна развівае пастаўкі ў краіны Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі.
«Мы павінны задумацца аб уласным флоце, аб уласнай партовай інфраструктуры, выбудоўваць транспартную сістэму да партоў», — сказаў Ермаловіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Разам з тым, паводле яго слоў, беларускі бок сумесна з расійскімі калегамі адпрацоўвае чыгуначныя лагістычныя маршруты як да партовай інфраструктуры, так і да канчатковага спажыўца. «Працуем па Кітаю, па партах — пашыраем прапускную здольнасць у гэтых напрамках», — дадаў намеснік кіраўніка адміністрацыі.
У частцы партовай інфраструктуры Ермаловіч лічыць, што Беларусь можа «ісці па ўсім свеце, шукаць магчымасці, дзе будзе прысутнічаць у партах са сваімі таварамі».
«Гандлёвы флот — таксама адна з задач, якую краіна рана ці позна будзе вырашаць, каб не залежаць ад перавозчыкаў, якія дыктуюць свае ўмовы», — адзначыў ён.
Звязда, 30 лістапада 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/72/71623
Текущая дата: 18.11.2024