Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны дзень інвалідаў адзначаецца ва ўсім свеце 3 снежня. У Беларусі гэтай катэгорыі грамадзян улады ўдзяляюць асаблівую ўвагу, пастаянна ўдасканальваецца безбар’ернае асяроддзе



На гэты момант поўнасцю даступнымі для інвалідаў з’яўляюцца каля 20 працэнтаў аб’ектаў у краіне, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны рэспублікі Ірына Касцевіч.

Яна нагадала, што яшчэ 15 гадоў таму стварэнне безбар’ернага асяроддзя абмяжоўвалася толькі пандусамі і поручнямі для людзей, якія перамяшчаюцца на інвалідных калясках. Пры гэтым па-за ўвагай заставаліся іншыя катэгорыі грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. Некалькі гадоў таму падыходы да стварэння даступнага асяроддзя былі змененыя.

«Вырашылі на сваім прыкладзе паказаць, як павінен быць правільна ўладкаваны будынак з пункту гледжання безбар’еркі: у 2019-м Мінпрацы і сацабароны стала першай установай, якая цалкам даступная для людзей з інваліднасцю. Тут прадумана ўсё — ад наяўнасці парковачных месцаў для аўтатранспарту людзей з інваліднасцю. да падлогавых рэльефных паказальнікаў і шрыфтоў Брайля ў ліфце», — сказала Касцевіч у інтэрв’ю выданню «СБ. Беларусь сегодня».

Паводле яе слоў, гэты прыклад узялі іншыя ўстановы і сталі ўкараняць у сябе падобны фармат безбар’ернага асяроддзя. Цяпер поўнасцю даступны для інвалідаў каля 20 працэнтаў аб’ектаў. У першую чаргу гэта датычыцца магазінаў, школ, аптэк, паліклінік, паштамтаў і іншых устаноў.

Міністр адзначыла, што стаіць задача да 2025 года выйсці на ўзровень 23 працэнтаў па забяспечанасці даступнай для інвалідаў асяроддзя. Гэта значыць, што цалкам безбар’ернымі дадаткова стануць больш за 30 тысяч аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры.

Таксама Касцевіч падкрэсліла, што ў 2025-м будзе сфармаваная база даных даступных аб’ектаў, звесткі аб якіх будуць размяшчацца на публічнай кадастравай карце ў інтэрнэце map.nca.by.

Звязда, 3 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/72/71627
Текущая дата: 18.11.2024