Праграма адукацыйнага семінара насычаная і ўключае ў сябе як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі.
У Брэсце 5-6 снежня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі адукацыйны семінар па арганізацыі работы з моладдзю працоўных калектываў. Да ўдзелу ў ім запрошаны лідары тэрытарыяльных і пярвічных арганізацый БРСМ, найбуйнейшых прамысловых флагманаў Беларусі, актыў працоўных калектываў — усяго амаль 200 чалавек.
На працягу двух дзён работа будзе арганізавана адначасова ў чатырох секцыях. Плануецца абмеркаваць пытанні рэалізацыі адукацыйных, сацыяльных і іншых праграм, накіраваных на ўсебаковае развіццё працоўнай моладзі, фарміраванне ў Беларусі грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа. Будуць разгледжаны актуальныя пытанні захавання працоўнага заканадаўства, пытанні, як рэалізуюцца моладзевыя ініцыятывы, бяспека асабістых межаў у віртуальнай прасторы.Сваю дзейнасць з моладдзю ўдзельнікам семінара прэзентуе актыў першасных арганізацый БРСМ — ААТ «СГЦ «Заходні», РУП «Брэстэнерга» і Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, ААТ «Брэстгазаапарат», 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады.
Неад’емнай часткай праграмы стане грамадзянска-патрыятычны складнік. Пройдзе пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага штаба БРСМ па арганізацыі ўдзелу моладзевай арганізацыі ў кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў 29-га склікання. Акрамя таго, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, звязаных з работай студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў на Усебеларускай моладзевай будоўлі — Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.
Сяргей Расолька
Звязда, 4 снежня 2023
Сяргей Расолька
Звязда, 4 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/72/71659
Текущая дата: 18.11.2024