Белорусский портал в Казахстане

На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў



Пра гэта паведаміла Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым больш як 6 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці - 4,38 працэнта.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў - 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.

Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія даныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць падагульняючыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.



12 кастрычніка, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/720/32924
Текущая дата: 06.11.2024