Белорусский портал в Казахстане

Больш як 900 беларускіх і замежных СМІ акрэдытаваны для асвятлення выбараў у Беларусі



Аб гэтым паведаміла 6 кастрычніка міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра, нацыянальная інфармпрастора прадастаўляе аб`ёмна і поўна інфармацыю выбаршчыкам. "І праграмныя заявы, і адценні сустрэч з выбаршчыкамі, і работа давераных асоб - нічога не пакінулі без увагі нацыянальныя СМІ", - сказала Лілія Ананіч. Разам з тым асобныя рэсурсы парушалі выбарчае заканадаўства, закон аб СМІ, бачачы своеасабліва сваю ролю ў асвятленні выбарчага працэсу.

"На гэтым этапе важна прадаставіць найбольш поўную інфармацыю, каб грамадзяне зрабілі свой выбар за будучае краіны. Важна, каб усё прайшло галосна і транспарэнтна", - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Гаворачы аб рабоце міжнародных наглядальнікаў, яна падкрэсліла, што ўсе, хто хацеў задаць пытанні кіраўніцтву Міністэрства інфармацыі, мелі магчымасць гэта зрабіць. У прыватнасці, праходзілі сустрэчы з місіяй БДІПЧ. Былі таксама сустрэчы ў рэдакцыях СМІ, творчых саюзах.

6 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/721/32865
Текущая дата: 06.11.2024