Аб гэтым паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групы, якая займалася незаконным абаротам асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.
Супрацьпраўная дзейнасць была выкрыта ў выніку сумеснай працы следчых упраўлення СК па Мінскай вобласці і супрацоўнікаў упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама.
Следствам устаноўлена, што са студзеня 2013 года па красавік 2015 года чацвёра жыхароў Барысава 1992—1995 гадоў нараджэння стварылі арганізаваную злачынную групу, якая ахапіла сеткай збыту асабліва небяспечных псіхатропаў тэрыторыю Мінскай вобласці. Ролі паміж удзельнікамі крымінальнага бізнесу былі дакладна размеркаваныя. Лідар злачыннай групы, самы малодшы, 20-гадовы жыхар Барысава адказваў за каардынацыю яе дзейнасці, набываў забароненыя рэчывы, расфасоўваў, займаўся пошукам кліентаў праз інтэрнэт, кантраляваў усіх удзельнікаў, а таксама злачынны даход. Астатнія адказвалі за распаўсюджванне псіхатропаў, рабілі "закладкі". Фігуранты старанна канспіраваліся, усе продажы рабілі праз безнаяўныя разлікі. Злачынны даход вылічваўся сотнямі мільёнаў рублёў.
Падчас правядзення следчых дзеянняў знойдзена некалькі дзясяткаў тайнікоў з "закладкамі". Следчыя правялі вобыскі, у выніку якіх канфіскаваная камп`ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны і іншыя рэчавыя доказы, з дапамогай якіх члены злачыннай групы вялі гандаль псіхатропамі ў сетцы і паведамлялі пакупнікам аб размяшчэнні тайнікоў пасля аплаты. Дапытаныя сотні чалавек, у тым ліку спажыўцы псіхатропаў. Праведзены дзясяткі хімічных, дактыласкапічных і іншых экспертных даследаванняў.
Па выніках расследавання ўсім фігурантам выстаўлена абвінавачанне на падставе ч. 4 арт. 328 КК (незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, учынены арганізаванай групай). З моманту затрымання яны ўтрымліваюцца пад вартай.
Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіроўвання ў суд.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2015
Мінск, 7 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/721/33537
Текущая дата: 26.12.2024