Пра гэта паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама са спасылкай на выданне "Жодзінскія навіны".
Супрацоўнікамі аддзела наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Жодзінскага ГАУС і Смалявіцкага РАУС затрымана група жодзінскіх непаўналетніх, у якую ўваходзілі пяць хлопцаў і дзяўчына.
Пад выглядам непаўналетняй дзяўчыны ў сацсетках яны спісваліся з мужчынамі і прапаноўвалі паслугі інтымнага характару за 150 долараў. Калі прыходзіла паведамленне ў адказ, задавалі пытанне: "А ці не засмучае вас узрост?" Такім чынам падлеткі спрабавалі вылічыць педафілаў.
Зараз зарэгістраваныя тры матэрыялы праверак у дачыненні да гэтай групы маладых людзей.
Калі мужчына прыязджаў у Жодзіна і сустракаўся з дзяўчынай, у пэўны момант яны ўрываліся ў масках і прымянялі фізічную сілу, а затым пад прычынай нераспаўсюджвання інфармацыі аб тым, што ён педафіл, патрабавалі грашовыя сродкі.
Паводле слоў першага намесніка начальніка міліцыі — начальніка крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС Віталя Пручкоўскага, летась у дачыненні да членаў руху "Стоп — педафіл" былі распачатыя крымінальныя справы за рабаванне, хуліганства і вымаганне, адказнасць па якіх наступае з 14-гадовага ўзросту, а тэрмін пакарання па гэтых артыкулах — да 15 гадоў пазбаўлення волі.
За год у Мінскай вобласці распачата каля 25 крымінальных спраў у дачыненні да педафілаў. Як правіла, іх ахвярамі становяцца дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Выяўленыя выпадкі, калі айчым учыняў гэтыя дзеянні ў дачыненні да няродных дзяцей, а таксама, калі асобы мужчынскага полу прыязджалі ў невялікія гарады, вёскі, знаходзілі дзяцей, бацькі якіх належным чынам не выхоўваюць іх, прыкормлівалі і спакушалі малалетніх.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2015
Мінск, 10 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/721/33567
Текущая дата: 26.12.2024