Белорусский портал в Казахстане

Графіка Шагала, Матыса і Далі прадстаўлена на выстаўцы ў Мінску



Як паведаміла мастацтвазнавец дырэктар галерэі "Дом карцін" Ларыса Бортнік, выстаўка будзе працаваць з 1 кастрычніка па 31 снежня.

Сёння наведвальнікі могуць убачыць 229 работ. У калекцыю ўключана графіка Марка Шагала на біблейскія сюжэты, каляровыя эстампы Сальвадора Далі да "Боскай камедыі" Дантэ, а таксама аплікацыі Анры Матыса.

Паводле слоў Ларысы Бортнік, вялікую цікавасць уяўляюць работы Матыса. Калі ў канцы свайго жыцця мастак ўжо не мог трымаць пэндзаль у руках, ён пачаў выразаць фігуры з каляровай паперы.

Выстаўка сабрана з прыватных калекцый, яна перамяшчаецца па розных гарадах і ў гэты перыяд месцам яе знаходжання з`яўляецца Мінск. У наступным годзе плануецца паказ работ Кандзінскага, Міро і Пікаса.

1 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/722/32801
Текущая дата: 06.11.2024