Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада, за жнівень 2015 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з вылічальнай тэхнікай, склала 30 млн. 131,9 тыс. рублёў.
Таксама высокую зарплату атрымліваюць: спецыялісты паветранага транспарту — 16 млн. 216 тыс. рублёў, фінансавыя пасрэднікі — 13 млн. 665,9 тыс., спецыялісты вытворчасці офіснай мэблі і вылічальнай тэхнікі — 12 млн. 396, 3 тыс., нафтахімікі — 10 млн. 714,3 тыс., спецыялісты выдавецкай дзейнасці — 10 млн. 196,2 тыс. рублёў.
Мінімальная зарплата ў спецыялістаў, чыя дзейнасць звязаная з кіна- і відэафільмамі, — 4 млн. 769,6 тыс. рублёў. Невялікую зарплату атрымліваюць таксама сацыяльныя работнікі — 5 млн. 4,4 тыс. рублёў.
У Мінску ў жніўні 2015 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 8 млн. 110 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 179,7 тыс., на транспарце і ў сувязі — 9 млн. 423,7 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 6 млн. 922 тыс., у адукацыі — 5 млн. 658,3 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 млн. 863,8 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 7 млн. 426,4 тыс. рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у жніўні 2015 года склалася ў памеры 6 млн. 741,3 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 6 млн. 829,6 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 9 млн. 192,9 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 6 млн. 588,9 тыс. рублёў.
Намінальная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—жніўні 2015 года склала 8 млн. 938,7 тыс. рублёў, у тым ліку ў жніўні — 9 млн. 233,8 тыс. рублёў, паменшыўшыся ў параўнанні з ліпенем 2015 года на 1,3%, ці на 125,3 тыс. рублёў.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—жніўні 2015 года ў параўнанні са студзенем—жніўнем 2014 года паменшылася на 0,5%, у жніўні 2015 года ў параўнанні са жніўнем 2014 года павялічылася на 1,4%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2015
Мінск, 25 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/723/32726
Текущая дата: 05.11.2024