Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
"Беларуская чыгунка прадаўжае новы фармат стасункаў з пасажырамі. На чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах і Оршы 24 верасня пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца ў адзін і той жа час - з 14.00 да 17.00", - паведамілі ў прэс-цэнтры.
У Адзіным дні пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць пытанні ў вуснай і пісьмовай формах.
У час Адзінага дня пасажыра на вакзале станцыі Гомель-Пасажырскі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфіката мільённаму пасажыру. Мільённы інтэрнэт-пасажыр 2015 года зробіць паездку 24 верасня поездам нумар 83 па маршруце Гомель-Магілёў. Перад адпраўленнем поезда яму будзе ўручаны сертыфікат, які пацвярджае яго статус, і памятны падарунак ад Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат стасункаў з пасажырамі - Адзіны дзень пасажыра - з мэтай вывучэння меркавання карыстальнікаў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі і выпрацоўкі мер па ўдасканаленні абслугоўвання. Наступны Адзіны дзень пасажыра пройдзе на БЧ 24 снежня.
У прэс-цэнтры таксама нагадалі, што на афіцыйным сайце БЧ арганізавана апытанне грамадскай думкі наконт удасканалення абслугоўвання пасажыраў.
23 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
23 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/724/32706
Текущая дата: 05.11.2024