Белорусский портал в Казахстане

У мінскім начным клубе затрыманы госць з Масквы з экстэзі ў ніжняй бялізне



Пра гэта паведамляе ГУУС.

Супрацоўнікамі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама, Цэнтральнага РУУС сталіцы пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення МУС Беларусі "Алмаз" у выніку праверкі аператыўнай інфармацыі затрыманы ў адным са сталічных начных клубаў 21-гадовы мужчына паводле падазрэння ў незаконным абароце псіхатропных рэчываў.

Падчас асабістага вобыску затрыманага ў кішэні штаноў быў знойдзены папяровы скрутак, у якім знаходзілася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва амфетамін, а ў ніжняй бялізне былі схаваныя загорнутыя ў сурвэтку дзве таблеткі экстэзі. Па месцы яго жыхарства было знойдзена яшчэ 7,5 г амфетаміну.

Малады чалавек — ураджэнец Мінска, раней не судзімы, жыве ў Маскве, працуе ў адной з маскоўскіх кампаній па рамонце камп`ютарнай тэхнікі, часам прыязджае ў Мінск да бацькоў. Падчас разбору ён расказаў, што экстэзі і амфетамін купляў у Маскве, частку ўжываў там, а частку прывозіў у Мінск, каб частаваць знаёмых, якія адпачываюць у начных клубах.

У дачыненні да маладога чалавека Савецкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/724/33451
Текущая дата: 27.12.2024