Белорусский портал в Казахстане

ЦВК зарэгістравала чатырох кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі



Кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь зарэгістраваныя Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч.

Рашэнне пра іх рэгістрацыю прынята на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 10 верасня.

Шасцідзесяціаднагадовы Сяргей Гайдукевіч — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі. 

Трыццацівасьмігадовая Таццяна Караткевіч — актывістка грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". 

Шасцідзесяціаднагадовы Аляксандр Лукашэнка — прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які займае гэтую пасаду з 1994 года. 

Шасцідзесяцічатырохгадовы Мікалай Улаховіч — старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўны атаман рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Беларускае казацтва". 

Першай была зарэгістраваная Таццяна Караткевіч, бо яна першай падала ў ЦВК дакументы, апошнім (па гэтай жа прычыне) — Аляксандр Лукашэнка. 

Падчас пасяджэння ўсім кандыдатам у прэзідэнты былі ўручаныя адпаведныя пасведчанні. Пасведчанні за Лукашэнку атрымаў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Орда. 

Пятыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пройдуць 11 кастрычніка.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/725/32602
Текущая дата: 05.11.2024