Пра гэта паведаміла прэс-служба КДК.
Работнікі Наваполацкага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў і Верхнядзвінскага РАУС затрымалі кантрабандную прадукцыю, якая накіроўвалася ў Расійскую Федэрацыю.
У грузавым аўтамабілі, спыненым аператыўнымі супрацоўнікамі для праверкі дакументаў у вёсцы Гаі Верхнядзвінскага раёна, перавозілася больш за 10 тон ялавічыны папярэднім коштам больш як 500 млн. рублёў. Груз накіроўваўся ў Маскву.
Устаноўлена, што на ўсю партыю тавару вадзіцель (грузавы аўтамабіль належыць прыватнаму транспартнаму прадпрыемству, зарэгістраванаму ў Глыбокім) падаў фальшывыя дакументы. У адпаведнасці з імі грузаадпраўніком значыўся беларускі мясакамбінат, грузаатрымальнікам — маскоўская кампанія. Аднак на самой справе таварна-транспартная накладная (ТТН) на груз належала мінскаму таварыству з абмежаванай адказнасцю, а айчынны мясакамбінат не адпускаў ялавічыну па паказанай ТТН. Праведзеная работнікамі фінансавай міліцыі праверка паказала таксама, што ветэрынарны сертыфікат на гэтую партыю ялавічыны дзяржаўныя органы не выдавалі, а значыць сертыфікат таксама фальшывы.
Партыя нелегальнай ялавічыны канфіскаваная. Накладзены арышт на грузавы аўтамабіль. У дачыненні да кампаніі-перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс. Па фактах падробкі і выкарыстання фальшывых дакументаў (ТТН, ветэрынарны сертыфікат) праводзіцца праверка.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2015
Мінск, 18 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/725/33299
Текущая дата: 27.12.2024