Белорусский портал в Казахстане

На 28 жніўня разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да 6.710 асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі



У ходзе амністыі зняволенымі кампенсаваны ўрон амаль на 4,9 млрд. рублёў.

Паводле звестак дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі на 28 жніўня, разгледжана пытанне аб прымяненні закона аб амністыі ў дачыненні да 6.710 асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі (усяго пад амністыю трапляе 7.967 чалавек).

Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесеныя пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 1.542 асуджаных, з якіх 25 — непаўналетнія. Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 1.692 чалавек. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 3.476 пазбаўленым волі. Прычыны: наяўнасць іскаў, злосныя парушэнні парадку адбывання пакарання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/726/32540
Текущая дата: 05.11.2024