Белорусский портал в Казахстане

Адзіную базу даных донарства крыві і яе кампанентаў плануецца стварыць у 2015 годзе



Аб гэтым 7 красавіка паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Адзіная база даных донарства крыві і яе кампанентаў прадугледжваецца для гарантавання бяспекі, якасці, перапрацоўкі, захоўвання крыві, яе кампанентаў, а таксама для аператыўнага аказання медыцынскай дапамогі рэцыпіентам. Паводле слоў Васіля Жарко, мэта стварэння такой базы - ведаць, хто з`яўляецца донарам, а таксама быць упэўнеўным у тым, што гэты донар сапраўды здаровы і кроў, якую ён здаў, бяспечная. "У гэтым годзе, я лічу, мы створым гэту базу даных", - сказаў міністр.

У Адзіную базу даных донарства крыві і яе кампанентаў будуць уключаны звесткі, якія даюць магчымасць устанавіць асобу донара і рэцыпіента; звесткі аб посттрансфузійных рэакцыях і ўскладненнях (наступствах пералівання крыві, яе кампанентаў); аб аб`ёмах сабранай крыві, яе кампанентаў; аб запасах крыві, яе кампанентаў у канкрэтных арганізацыях аховы здароўя, медыцынскіх навуковых арганізацыях з пазначэннем групы крыві, рэзус-прыналежнасці, фенатыпу; аб асобах, у якіх выяўлены медыцынскія проціпаказанні для здачы крыві, яе кампанентаў, а таксама іншыя звесткі, вызначаныя Мiнiстэрствам аховы здароўя.

7 красавіка, у Сусветны дзень аховы здароўя, у Рэспубліканскім доме моладзі адбыўся адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня" міністра аховы здароўя Васіля Жарко з актывам БРСМ устаноў адукацыі медыцынскага профілю.

7 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/727/30413
Текущая дата: 26.06.2024