Супрацоўнікамі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз" за незаконныя дзеянні з псіхатропнымі рэчывамі затрыманы 23-гадовы грамадзянін Расіі.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек, жыхар Мінскай вобласці, прыязджаў у сталіцу мэтанакіравана займацца рэалізацыяй псіхатропных рэчываў з дапамогай "закладак". Ён лічыўся буйным аптовым пастаўшчыком інтэрнэт-магазіна, які спецыялізуецца на збыце забароненых рэчываў.
Праз некалькі месяцаў такой дзейнасці аператыўныя супрацоўнікі наркакантролю затрымалі расіяніна ў Мінску на вуліцы Паштовай. У яго было знойдзена больш за 200 грамаў крышталічнага рэчыва белага колеру, якое ўтрымлівае асабліва небяспечныя псіхатропныя кампаненты.
Першамайскім РАСК у дачыненні да затрыманага распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2015
Мінск, 12 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/727/33214
Текущая дата: 27.12.2024