Белорусский портал в Казахстане

У Малым Трасцянцы знойдзеныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны



Боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзеныя на ўскраіне Мінска.

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, 18 красавіка ў 12.00 у цэнтр аператыўнага кіравання з ГУУС Мінгарвыканкама паступіла інфармацыя аб выяўленні прадметаў, падобных на снарады, на тэрыторыі могілак "Трасцянец" па вуліцы Ельніцкай.

Для абследавання боепрыпасаў выязджала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5448.

Сапёры знайшлі восем 30-міліметровых артылерыйскіх выстралаў з узрывальнікам часоў ВАВ. У 13.00 снарады забралі для далейшага знішчэння на палігоне.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/728/30605
Текущая дата: 29.09.2024