Белорусский портал в Казахстане

Да крытычна нізкага ўпаў узровень вады ў рэках Беларусі



На рэках Беларусі назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1—15 см.

На рацэ Піна каля Пінска ўзровень вады дасягнуў небяспечнай адзнакі, якая лімітуе суднаходства, паведамляе партал pogoda.by.

На Сожы каля Крычава і Гомеля, а таксама на яго прытоку рацэ Бесядзь каля вёскі Свяцілавічы ўзроўні вады апусціліся ніжэй за мінімальныя значэнні для гэтай пары года. На прытоку Заходняй Дзвіны рацэ Ула каля вёскі Бачэйкава, прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная каля Камянца, Бярэзіне на ўчастку Бабруйск — Светлагорск, Прыпяці каля Пінска і яе прытоку рацэ Убарць каля вёскі Чырвонабярэжжа ўзроўні вады блізкія да шматгадовых мінімумаў за красавік. 

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і складае 5,7—12°С. 

У найбліжэйшыя дні на рэках захаваецца спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы каля Гомеля пагоршацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/728/30694
Текущая дата: 29.06.2024