Белорусский портал в Казахстане

На прыбалтыйскім кірунку беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзян В`етнама, Расіі, Кыргызстана



Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Полацкія пагранічнікі за кіламетр ад беларуска-латвійскай мяжы затрымалі два аўтамабілі з расійскімі нумарамі. У мікрааўтобусе "Мерседэс" грамадзянін Расіі чачэнскай нацыянальнасці перавозіў 11 грамадзян В`етнама, у аўтамабілі "Лада" знаходзіліся яшчэ два яго суайчыннікі. 

З затрыманымі праводзіцца разбор, па выніках якога будзе дадзена прававая ацэнка іх дзеянням. 

У той жа дзень смаргонскія пагранічнікі на літоўскім напрамку за 300 метраў ад мяжы затрымалі грамадзяніна Кыргызстана. 28-гадовы мужчына расказаў, што накіроўваўся ў ЕС у пошуках лепшых умоў жыцця. 

Парушальнік мяжы змешчаны ў ІЧУ для далейшага разбору.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/729/32353
Текущая дата: 05.11.2024