Белорусский портал в Казахстане

Падчас уборачнай кампаніі на палях Магілёўскай вобласці працавалі амаль 4 тыс. механізатараў



Пра гэта падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у Хоцімску паведаміў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.

«Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, зладжаная і напружаная праца, прафесіяналізм і самааддача прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці дазволілі сабраць больш за 1 млн т збожжавых і зернебабовых культур. Гэта важкі ўклад у рэспубліканскі каравай, — адзначыў ён. — Аграрыі Магілёўшчыны ў два разы, у параўнанні з мінулым годам, павялічылі ўраджай масласямян рапсу, дасягнуўшы выніку ў больш за 110 тыс.т. У тым ліку сабраны добрай якасці ўраджай лёну і грэчкі».

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых сёлета на палях Магілёўскай вобласці склала больш за 25 ц/га. «На палях вобласці ў перыяд уборачнай кампаніі было задзейнічана амаль 4 тыс. механізатарскіх кадраў і больш за 1 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, з якіх амаль 30% перасягнулі мяжу ў намалоце ў больш за 1 тыс. т», — падкрэсліў ён.

Здаючы рапарт губернатару рэгіёна Анатолю Ісачанку, Сяргей Савіцкі запэўніў, што працаўнікі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці прыкладуць усе намаганні, каб прымножыць дасягнуты вынік. «І даказаць адданасць роднай зямлі і абранай прафесіі», — падсумаваў ён.

Звязда, 8 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/73/71158
Текущая дата: 06.10.2024