Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2023 года склала Br1971,2, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - Br2661,9. У Мінскай вобласці яна склала Br1968,5, Гомельскай - Br1792,9, Гродзенскай - Br1779,2, Брэсцкай - Br1745,8, Віцебскай - Br1654,8 і Магілёўскай - Br1647,5.
Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі - Br5273,6, фінансавай і страхавой дзейнасці - Br3010,5, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - Br2526,9.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/73/71560
Текущая дата: 18.11.2024