Аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю і СМІ Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Настасся Зайцава.
Валанцёры атрадаў хуткага рэагавання службы па падрыхтоўцы і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыя БТЧК раздаюць пітную ваду ў месцах масавага скопішча насельніцтва і аказваюць першую дапамогу пацярпелым ад гарачыні. Так, у Мінску валанцёры раздаюць ваду на базах стацыянарнага пункта, які размясціўся ў раёне Камароўскага рынку, мабільных пунктаў дапамогі на прыпынках грамадскага транспарту, у месцах вялікага скопішча людзей. Разам з вадой гараджане атрымліваюць памяткі аб правілах уласнай бяспекі ва ўмовах экстрэмальна высокіх тэмператур.
У Брэсце, Віцебску і Гомелі ваду раздаюць аўтааматарам, работнікам прадпрыемстваў, якія доўгі час знаходзяцца пад прамымі прамянямі сонца. У прыватнасці, у Гомелі ваду атрымалі камбайнеры, якія заняты на ўборцы ўраджаю.
Акцыя праводзіцца сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй і рэгіянальнымі ўпраўленнямі МНС.
7 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
7 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/730/32320
Текущая дата: 05.11.2024