Скарыстацца ёю змогуць як асобныя наведвальнікі, так і групы, паведаміў куратар сеткі Аляксей Прымакоў.
Сетка кантактных заапаркаў "Краіна Яноція" запускае сацыяльны праект па бясплатнай пэт-тэрапіі для дзяцей-інвалідаў.
Падчас сеансаў пэт-тэрапіі дзеці змогуць бліжэй пазнаёміцца з жывёламі: пагладзіць і пакарміць авечак і коз, патрымаць у руках трусоў, хамякоў, тхароў і янотаў. Супрацоўнікі заапарку раскажуць аб звычаях жывёл і правільным абыходжанні з імі. Працягласць сеанса прыблізна гадзіна.
Сеансы будуць праводзіцца ва ўсіх кантактных заапарках "Краіна Яноція". Адзіны пакуль звярынец гэтай сеткі працуе ў гандлёва-забаўляльным цэнтры (ГЗЦ) "Тытан" на праспекце Дзяржынскага, але неўзабаве будуць адкрытыя заапаркі ў комплексах "Цівалі" на вуліцы Прытыцкага і "Еўропа" на вуліцы Сурганава.
Пэт-тэрапія будзе праводзіцца толькі ў будныя дні. Бясплатна паўдзельнічаць у сеансах змогуць выхаванцы спецыялізаваных дзіцячых школ-інтэрнатаў і іншых устаноў. Для гэтага іх прадстаўнікі павінны звязацца з прадстаўнікамі сеткі і выбраць час.
Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі таксама дзейнічае бясплатны ўваход у заапарк у любы дзень тыдня.
Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі таксама дзейнічае бясплатны ўваход у заапарк у любы дзень тыдня.
Як адзначыў Прымакоў, зносіны з жывёламі ў лячэбных мэтах шырока прымяняюцца на Захадзе. Паводле звестак амерыканскіх вучоных, найбольш спрыяльны ўплыў яны робяць на самаадчуванне людзей з павышанай трывожнасцю і рознымі псіхічнымі захворваннямі.
"Мяркуецца, што зносіны з жывёламі дазволяць дзецям, якія маюць тую ці іншую хваробу, узняць настрой і павысіць самаадчуванне. Мы не ставім перад сабой нейкіх лячэбных мэтаў — гэта могуць рабіць толькі ўрачы, але разлічваем, што пэт-тэрапія дасць дзецям большую ўпэўненасць, у тым ліку пры сустрэчы з жывёламі", — адзначыў Прымакоў.
Нагадаем, першы ў Беларусі кантактны заапарк адкрыўся ў жніўні ў ГЗЦ "Тытан". У адрозненне ад звычайных звярынцаў жывёл тут можна гладзіць, прычэсваць і карміць з рукі. У заапарку больш за 20 відаў звяроў і птушак, у тым ліку тхары, авечкі, козы, вожыкі і паўліны. Фірмовай жывёлінай стаў янот. У звярынцы працуе аніматар, ёсць таксама зона дзіцячай творчасці.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2015
Мінск, 21 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/730/33002
Текущая дата: 28.12.2024