Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.
"Авіякампанія хацела б вярнуць сваю назву. Я лічу, што па факце мы і з`яўляемся нацыянальным перавозчыкам: "Белавія", на борце самалётаў якой размешчаны сцяг краіны, - вядучая кампанія, якая займаецца перавозкамі пасажыраў", - сказаў ён.
Намеснік гендырэктара адзначыў, што гэта пытанне вырашаецца не на ўзроўні прадпрыемства. "Мы выказалі сваё меркаванне, абгрунтаванне па гэтым пытанні выклалі і спадзяёмся на яго станоўчае вырашэнне", - канстатаваў Ігар Чаргінец.
Пасля таго як авіякампанія стала адкрытым акцыянерным таварыствам, азначэнне "нацыянальная" выключана з назвы прадпрыемства. На думку кіраўніцтва дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі, што агучвалася раней, рашэнне аб вяртанні статусу адыграла б станоўчую ролю ў далейшай рабоце авіякампаніі.
Адказваючы на пытанне, ці не разглядаецца цяпер пытанне аб продажы долі ў статутным фондзе кампаніі замежным інвестарам, Ігар Чаргінец адзначыў: "Тое, што я ведаю, сёння ніякіх размоў наконт гэтага не вядзецца". Ён таксама звярнуў увагу, што цяпер, калі ў свеце назіраецца спад авіяперавозак, "не самы лепшы момант для набыцця авіякампаніі".
"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, вядучы грузавы. У канцы студзеня 2014 года авіякампанія пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Авіякампанія, у флоце якой знаходзіцца 27 самалётаў, выконвае ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 27 краін Еўропы, СНД і Азіі. Па выніках мінулага года аб`ём перавозкі пасажыраў перасягнуў 1 млн 972,7 тыс. пасажыраў (на 22,3 працэнта больш, чым у 2013-м). З 1997 года "Белавія" - правадзейны член Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - член Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA).
30 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
30 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/731/32179
Текущая дата: 05.11.2024