Аб гэтым паведаміў 31 ліпеня намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
На пасяджэнні савета канцэрна "Белнафтахім" з удзелам Уладзіміра Сямашкі 31 ліпеня разглядаецца рэалізацыя інвестыцыйных праграм, вынікі дзейнасці канцэрна за першае паўгоддзе.
Каменціруючы тэрміны завяршэння мадэрнізацыі на "Нафтане" і Мазырскім НПЗ, Уладзімір Сямашка адзначыў: "Сёння схема выстаўлена, гэтыя тэрміны гранічныя. Іх нельга перасягнуць, і яны безумоўна будуць выкананы".
Віцэ-прэм`ер звярнуў увагу, што гэтыя два прадпрыемствы рэалізуюць сур`ёзныя праграмы. Пасля іх завяршэння заводы павінны павялічыць аб`ёмы перапрацоўкі нафты, а таксама нарасціць глыбіню перапрацоўкі, выйсці на вытворчасць прадукцыі з большай дабаўленай вартасцю.
Гаворачы пра "Белнафтахім", Уладзімір Сямашка станоўча ацаніў работу канцэрна ў першым паўгоддзі. "Павінен сказаць, што канцэрн "Белнафтахім" у цэлым працуе лепш, чым прамысловасць", - адзначыў ён. Індэкс прамысловай вытворчасці ў першым паўгоддзі склаў па канцэрне 101,6 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2014-га. Да канца года гэты паказчык павінен скласці 103 працэнты, дадаў віцэ-прэм`ер.
31 ліпеня 2015, Мазыр
Наталля Злотнік - БЕЛТА
31 ліпеня 2015, Мазыр
Наталля Злотнік - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/731/32218
Текущая дата: 05.11.2024