Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзены вынікі спецыяльных комплексных мерапрыемстваў "Нелегал", якія праводзіліся ў краіне з 29 верасня па 2 кастрычніка ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі і пагранслужбы.
Супрацоўнікі міліцыі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за 2.000 іншаземцаў, якія парушылі правілы знаходжання ў Беларусі, а таксама парадак ажыццяўлення працоўнай дзейнасці.
За грубае парушэнне правілаў знаходжання з краіны выдварана 268 іншаземцаў. Па выяўленых у ходзе спецмерапрыемстваў злачынствах у дачыненні да 23 іншаземцаў распачаты крымінальныя справы, у тым ліку адна — за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, 17 — за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Затрымана пяць чалавек, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку.
У ходзе аперацыі намаганні супрацоўнікаў праваахоўных органаў былі накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці кантролю за знаходжаннем іншаземцаў у краіне, выяўленне нелегальных мігрантаў, а таксама папярэджанне і спыненне ўчыняемых імі злачынстваў і правапарушэнняў.
У прыватнасці, адпрацоўваліся месцы кампактнага знаходжання замежных грамадзян — рынкі, вакзалы, інтэрнаты і здымныя кватэры. Акрамя таго, актыўна правяралася законнасць прыцягнення і выкарыстання замежнай рабочай сілы суб`ектамі гаспадарання розных форм уласнасці. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 25 службовых асоб.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/731/32944
Текущая дата: 28.12.2024