Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Так, па стане на 27 ліпеня, у рэспубліцы намалочана амаль 1 млн 242 тыс. т збожжа, з якіх 415 тыс. т - аграрыямі Гомельскай вобласці, амаль 365 тыс. т - Брэсцкай. У Магілёўскай і Мінскай абласцях намалочана 168 і 167 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 109 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняя ўключылася ў жніво, - усяго амаль 18 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 396 тыс. га, што складае 17,6 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам на сёння з`яўляецца Гомельская вобласць, дзе ўбрана амаль 52 працэнты плошчы.
У сярэднім з 1 га сёлета аграрыі ўбіраюць 31,4 ц збожжа, што на 7,9 ц менш, чым у мінулым годзе.
Таксама ў рэспубліцы прадаўжаецца ўборка азімага ячменю - на сёння ўбрана амаль 94 працэнты плошчаў (7,3 тыс. га з 7,8 тыс. га). Намалочана пры гэтым 32,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 44,2 ц/га (гэта на 3,5 ц больш, чым у 2014 годзе). У Гродзенскай вобласці ўраджайнасць азімага ячменю ў бягучым годзе вышэйшая за мінулагоднюю на 7 ц.
Убрана таксама больш за 61 працэнт азімага рапсу, лён выцераблены на 40 працэнтах плошчы, прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў.
27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/732/32159
Текущая дата: 05.11.2024