Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманы спартсмен — збытчык рэагенту для спайса



Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС "Алмаз" у Мінску затрыманы 27-гадовы жыхар Асіповічаў.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у сталіцы малады чалавек афіцыйны працаваў таксістам. Акрамя гэтага займаўся незаконным бізнесам па збыце рэагенту для вырабу курыльных сумесяў.

Падчас вобыску ў яго ў здымкай кватэры было знойдзена і канфіскавана 2,5 кг рэагенту, які мае ў сваім складзе псіхатропныя кампаненты. У ліку канфіскаванага было больш за 20 гатовых для збыту доз з псіхатропным парашком. Амаль 2 кг рэагенту аператыўнікі знайшлі на балконе. Канфіскаваная была і закладка масай 50 г, зробленая маладым чалавекам у вёсцы напярэдадні.

Варта зазначыць, што 1 грам рэагенту хлопец прадаваў кліентам за 100 долараў. Выручаныя ад продажу грошы — каля 12 млн. рублёў — таксама былі знойдзеныя ў кватэры і канфіскаваныя.

Сам затрыманы псіхатропы не ўжываў, а, наадварот, актыўна займаўся спортам.

У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/733/32086
Текущая дата: 05.11.2024