Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 10 ліпеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 10 ліпеня 2015 года.

На 10 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 15.460 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 17.066
Расійскі рубель — 270,24
Украінская грыўна — 703,53

Кошык валют — 3.155,75

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 14 рублёў (0,09%), еўра — на 20 (0,12%), расійскага рубля — на 0,12 (0,04%), грыўны — знізіўся на 1,77 рубля (0,25%). Курс кошыка валют вырас на 2,53 рубля (0,08%) у параўнанні з папярэднім днём і на 385,50 рубля (13,92%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1039, "долар/расійскі рубель" — 57,208, "долар/грыўна" — 21,975.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 10 ліпеня ў 9.15 долар куплялі па 15.250—15.440 і прадавалі па 15.470—15.560 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 5 рублёў (да 15.383), продажу — на 9 (да 15.517).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 15.300—15.400 пры куплі, 15.500—15.600 пры продажы.

Дмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/735/31890
Текущая дата: 05.11.2024