Справа за рабаванне па арт. 206 КК распачатая ў Дзяржынскім раёне ў дачыненні да грамадзяніна Украіны.
Як паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама, некалькі дзён таму ў Дзяржынскі РАУС з заявай звярнулася 35-гадовая жанчына, якая нідзе не працуе, жыхарка вёскі Ярашоўка. Жанчына расказала, што позна вечарам у Дзяржынску на яе напалі. Невядомы падбег да жанчыны на вуліцы, нанёс некалькі ўдараў кулаком па галаве, адабраў сумку і ўцёк. Былі выкрадзеныя асабістыя рэчы і дакументы пацярпелай, а таксама 1,5 млн. рублёў.
Паводле арыенціроўкі аператыўнага дзяжурнага РАУС менш чым праз паўгадзіны нарад аддзела ДАІ Дзяржынскага РАУС затрымаў блізу чыгуначнай станцыі Койданава падобнага па прыкметах мужчыну. Пры разборы высветлілася, што затрыманы — 29-гадовы грамадзянін Украіны, ураджэнец Валынскай вобласці. Прыехаў у Беларусь нядаўна і зараз часова пражывае ў вёсцы ў Мінскім раёне. Раней быў судзімы на радзіме за рабаванне.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015
Мінск, 22 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/735/32699
Текущая дата: 28.12.2024