Аб гэтым заявіла 22 верасня міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на IV Форуме маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых".
"Ролю рэгіянальнай прэсы трэба ацэньваць па яе спажывецкіх якасцях. Сёння рэгіянальныя СМІ па лічбах падпіскі самыя папулярныя. Ні адна цэнтральная газета не мае такія тыражы ў рэгіёнах, як мясцовая прэса", - сказала Лілія Ананіч.
Міністр інфармацыі дадала, што журналістыка ў краіне не застаецца абыякавай да клопатаў і патрэб людзей.
Аб тым, што нашы грамадзяне праяўляюць высокі інтарэс да нацыянальных тэлеканалаў, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, сведчаць сацыялагічныя даследаванні. "Давер да такіх СМІ ў нашых грамадзян значна вышэйшы, чым да іншых крыніц інфармацыі", - звярнула ўвагу міністр.
22 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
22 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/735/32735
Текущая дата: 28.12.2024