Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Так, 12 верасня ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) у пагранічнай зоне для праверкі дакументаў былі спыненыя два аўтамабілі — Daewoo і Chevrolet, якім кіравалі грамадзяне Таджыкістана. У кожнай іншамарцы знаходзіліся па пяць грамадзян В`етнама.
Праз некалькі гадзін у лясным масіве ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласць) пагранічны нарад затрымаў чатырох грамадзян В`етнама і двух — Расіі. На наступны дзень у тым жа раёне спрабавалі парушыць мяжу двое грамадзян Грузіі.
12 верасня ў раёне населенага пункта Трабуцішкі ў пагранічнай зоне пагранічнікі выявілі трох грамадзян Расіі без дазвольных дакументаў. Праз некалькі хвілін былі затрыманыя яшчэ двое іх суайчыннікаў, якія ехалі ў аўтамабілі Nissan. У багажніку іншамаркі было двое грамадзян В`етнама і пяць рукзакоў. Неўзабаве ў лесе былі затрыманыя яшчэ шасцёра в`етнамцаў.
Усяго ў ІЧУ дастаўлены 22 грамадзяне В`етнама, два — Таджыкістана, дзесяць — Расіі (выхадцы з Чачні і Інгушэціі), два — Грузіі, затрыманыя два аўтамабілі як сродкі дастаўкі мігрантаў да мяжы.
З затрыманымі мігрантамі праводзіцца разбор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2015
Мінск, 14 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/736/32647
Текущая дата: 27.12.2024