Пра гэта паведаміла прэс-служба камітэта.
Падчас маштабнай спецаперацыі Камітэт дзяржаўнай бяспекі спыніў супрацьпраўную дзейнасць найбуйнейшай у Беларусі арганізаванай злачыннай групы, якая ажыццяўляла незаконнае канверсаванне і вывад грашовых сродкаў у наяўны абарот у сферы міжнародных электронных плацежных сістэм.
"Дзейнасць фігурантаў была максімальна заканспіраваная": прымяняліся розныя каналы шыфраванай сувязі, складаная схема электронных кашалькоў розных міжнародных плацежных сістэм, сім-карты беларускіх і расійскіх аператараў, зарэгістраваныя на трэціх асоб (у тым ліку іншаземцаў).
Незаконны абарот па электронных кашальках, створаных удзельнікамі злачыннай групы, склаў больш за 54 млрд. рублёў.
У выніку правядзення неадкладных следчых дзеянняў задакументаваныя прыкладна 300 эпізодаў злачыннай дзейнасці затрыманых, ідэнтыфікаваныя больш за 50 кліентаў злачыннай групы, выяўленыя і канфіскаваныя спецыяльнае электроннае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для прыёму плацяжоў і размеркавання фінансавых патокаў, пластыкавыя карты беларускіх і замежных банкаў, наяўныя грашовыя сродкі, наркатычныя рэчывы.
У дачыненні да арганізатараў і іншых удзельнікаў злачыннай групоўкі распачатая справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, ажыццёўленая арганізаванай групай). Санкцыяй артыкула прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Накладзены арышт на аб`екты нерухомасці і аўтатранспартныя сродкі фігурантаў. Арыштаваныя 26 банкаўскіх рахункаў і шматлікія электронныя кашалькі. Да затрыманых прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзеная ў Следчы камітэт.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2015
Мінск, 29 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/737/31773
Текущая дата: 05.11.2024