Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.
Беларусь мае намер далучыцца да сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы "Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў" (COMUS).
Праект COMUS з`яўляецца лагічным працягам праектаў, рэалізаваных Саветам Еўропы ў папярэднія гады, - "Кіеўскай ініцыятывы" і некаторых іншых, мэтай якіх была ацэнка бягучага стану гістарычных гарадоў на тэрыторыі шэрага краін Усходняй Еўропы. Праект быў арыентаваны на рэвіталізацыю (аднаўленне) такіх гарадоў з прыцягненнем маштабных інвестыцый як унутры краіны, так і за яе межамі.
Удзельнікамі гэтага праекта з`яўляюцца 6 краін: Беларусь, Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія. Кожная краіна вызначыла гістарычны горад, які стане пляцоўкай для сустрэч экспертаў, арганізацыі семінараў, майстар-класаў замежных спецыялістаў. "Сэнс такіх мерапрыемстваў - даць своеасаблівы інструмент мясцовай супольнасці ў пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, навучыць, як гэта зрабіць і як можна выкарыстоўваць гісторыка-культурную спадчыну на тэрыторыі гістарычнага цэнтра і пры гэтым атрымліваць нейкія сродкі за яе выкарыстанне", - расказала Наталля Хвір.
У Беларусі гістарычным горадам, да якога ў 2015-2016 годзе будзе прыкавана пільная ўвага замежных спецыялістаў, вызначаны Мсціслаў. У Тбілісі 17-18 верасня адбудзецца ўстановачнае пасяджэнне ІІ Праграмы Еўрапейскага саюза ў сферы культуры "Усходняга партнёрства", арганізаванае пры тэхнічнай падтрымцы Брытанскага савета і грамадскай праграмы Савета Еўропы "Арыентаваныя на супольнасці гарадскія стратэгіі ў гістарычных гарадах", дзе запланаваны прэзентацыі шасці гарадоў краін - удзельніц праекта і, у тым ліку, беларускага Мсціслава. У Тбілісі адбудзецца падпісанне прадстаўнікамі культурных ведамстваў краін мемарандума аб далучэнні да праекта.
Як адзначыла Наталля Хвір, штомесяц нацыянальны каардынатар павінен прадастаўляць справаздачу аб праведзенай па праекце рабоце. У Беларусі падрыхтавана краінавая справаздача аб стане гісторыка-культурнай спадчыны ў краіне. Рэалізацыя праекта COMUS будзе садзейнічаць папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, стварэнню пазітыўнага іміджу краіны, дадала спецыяліст.
27 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
27 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/737/32487
Текущая дата: 27.12.2024