Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За мінулыя суткі ў Беларусі было ліквідавана 59 прыродных пажараў, у тым ліку 20 лясных, чатыры тарфяныя і 35 узгаранняў травы і хмызняку.
У прыватнасці, днём 17 жніўня каля вёскі Дзяржынск (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці) быў выяўлены лясны пажар на плошчы 5 га. На яго тушэнне было накіравана 45 чалавек, у тым ліку чатыры супрацоўнікі МНС, і 10 адзінак тэхнікі. Сітуацыю ў гэтым раёне прасочваюць з дапамогай верталёта РУП "Беллесавія".
Узгаранне травы і хмызняку на плошчы 60 га было выяўленае прыкладна ў той жа час каля вёскі Альманы (Столінскі раён Брэсцкай вобласці). На ліквідацыю пажару накіравалі 40 чалавек.
Як адзначаецца, забалочаная мясцовасць і адсутнасць пад`язных шляхоў абцяжарваюць працэс тушэння. Раён пажару патрулюе верталёт "Беллесавія". Па стане на раніцу 18 жніўня гарэнне працягваецца на 4 га.
Як адзначаецца, забалочаная мясцовасць і адсутнасць пад`язных шляхоў абцяжарваюць працэс тушэння. Раён пажару патрулюе верталёт "Беллесавія". Па стане на раніцу 18 жніўня гарэнне працягваецца на 4 га.
У цэлым па Брэсцкай вобласці захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека, адзначылі ў прэс-службе міністэрства. Вядзецца барацьба з тарфяным пажарам каля вёскі Першамайск у Столінскім раёне, у гэтай аперацыі ўдзельнічаюць 22 чалавекі, у тым ліку 14 супрацоўнікаў МНС, і шэсць адзінак тэхнікі. Па стане на 6.00 18 жніўня агонь не патушаны на 0,2 га.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2015
Мінск, 18 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/738/32443
Текущая дата: 27.12.2024