Белорусский портал в Казахстане

Беларусы з 1 па 5 студзеня ўключна прадалі валюты на чыстай аснове на $35,4 млн у эквіваленце



Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку са спасылкай на аператыўную інфармацыю, атрыманую ад банкаў.

Як удакладнілі ў Нацбанку, наяўнымі фізічныя асобы на чыстай аснове прадалі банкам валюты на $23,6 млн, безнаяўным шляхам - на $11,8 млн.

Акрамя таго, паводле даных банкаў, за 1-5 студзеня прырост тэрміновых дэпазітаў у беларускіх рублях склаў Br421,4 млрд.

6 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/739/28880
Текущая дата: 17.05.2024