Белорусский портал в Казахстане

У выніку разрыву кола імпартнага камбайна ў Смаргонскім раёне пацярпелі чатыры чалавекі



Пра гэта паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

14 жніўня ў 11.05 паступіла інфармацыя, што ў вёсцы Сасноўка Смаргонскага раёна на тэрыторыі механізаваных майстэрняў філіяла "Жодзішкі" УВП "Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў" пры правядзенні зварачных работ па рамонце дыска пярэдняга кола камбайна John Deere 9640i WTS 2005 года выпуску адбыўся разрыў покрыўкі кола. 

У выніку разрыву атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці чатыры работнікі гэтай гаспадаркі, якія шпіталізаваныя. У камбайне пашкоджаны прывадныя шківы, шкленне кабіны і ахоўны шклопластыкавы кажух над колам. Прычына разрыву ўстанаўліваецца.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/739/32390
Текущая дата: 27.12.2024