Пра гэта паведамляе аддзел ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы.
На вуліцы Багдановіча ў Мінску змененая схема арганізацыі дарожнага руху
Па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Няміга пасля скрыжавання з вуліцай Янкі Купалы было дзве паласы для руху, побач з тэатрам оперы і балета размяшчаецца прыпынак грамадскага транспарту. Калі на прыпынку спыняўся грамадскі транспарт, які рухаецца ў напрамку праспекта Машэрава, то рух аўтамабіляў па крайняй правай паласе спыняўся, у выніку чаго ўтвараліся заторы. Цяпер замест дзвюх палос з`явілася тры, што дазваляе патоку транспарту рухацца далей, нягледзячы на грамадскі транспарт, што стаіць на прыпынку.
Таксама вырашаная праблема правага павароту з вуліцы Старажоўскай на вуліцу Багдановіча. Зараз там арганізаваны так званы бесканфліктны выезд: калі аўтамабілі, якія рухаюцца па вуліцы Багдановіча, спыняюцца на святлафоры, транспарт з вуліцы Старажоўскай можа працягваць паварочваць направа. Да зменаў вадзіцелям, якія жадалі павярнуць са Старажоўскай направа, прыходзілася вельмі доўга чакаць з-за патоку па вуліцы Багдановіча.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/740/31550
Текущая дата: 05.11.2024