Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
У пагранічнай зоне ў населеным пункце Абяроўшчына Камянецкага раёна 29 ліпеня пагранічны нарад затрымаў грамадзяніна Калумбіі. Выхадзец з Паўднёвай Амерыкі не змог прад`явіць дакументы, якія даюць права ўезду, знаходжання і перамяшчэння на рэжымнай тэрыторыі.
Пры сабе ў замежнага грамадзяніна быў наўтбук, мабільны тэлефон, фотаапарат, штатыў да яго, 200 долараў ЗША, асабістыя рэчы.
Вандроўца першапачаткова дабраўся з Мінска да Брэста, далей — у раён пункта пропуску "Пясчатка". Канчатковай мэтай яго маршруту былі еўрапейскія краіны. Намеру незаконна пераходзіць мяжу ў замежнага грамадзяніна не было.
У выніку ён прызнаны парушальнікам пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Калумбійцу вынесена спагнанне ў выглядзе папярэджання з забаронай уезду ў краіну на працягу 5 гадоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2015
Мінск, 31 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/742/32222
Текущая дата: 26.12.2024